У Рэдакцыю звярнуліся камп’ютаршчыкі, якія сцвярджаюць, нібыта карпарацыя Microsoft замовіла пераклад Microsoft Office 13 (раней вядомы як Office 15) на беларускую мову.

У беларускім Цэнтры інфармацыі і тэхнічнай падтрымкі Microsoft паведамілі, што не могуць пацвердзіць такую інфармацыю, паколькі праграма яшчэ не выйшла. Але і не адмаўляюць, што гэта магчыма.

Разам з тым, камп’ютаршчыкі называюць і фірму, якая, хутчэй за ўсё, зоймецца перакладам. У самой фірме нічога не кажуць — не могуць разгалошваць інфармацыю пра кліентаў.

Microsoft Office — гэта офісны пакет дадаткаў, у склад якога ўваходзіць праграманае забеспячэнне для працы на камп’ютары з рознымі тыпамі дакументаў: тэкстамі, элетроннымі табліцамі, базамі дадзеных. Адным з такіх дадаткаў з’яўляецца тэкставы рэдактар Word.

Microsoft Office 2013 — пакет з чарговымі абноўленымі дадаткамі — мае выйсці ў наступным годзе.

Раней паведамлялася, што беларускі моўны пакет будзе ў Windows 8.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?