Кіраўнік МВФ ад Беларусі, старшыня праўлення Нацыянальнага банка Надзея Ермакова не ўдзельнічае ў гадавым пасяджэнні Саветаў кіраўнікоў МВФ і Сусветнага банка, які праходзіць у Токіа з 12 па 14 кастрычніка.

Ермакова знаходзіцца ў Мінску, паездку ў Токіа яна не плануе. Нацбанк на пасяджэнні прадстаўляе першы намеснік старшыні праўлення Юрый Алымаў.

Акрамя гэтага, у Токіа не паехаў і намеснік кіраўніка ад Беларусі групай Сусветнага банка, міністр фінансаў Андрэй Харкавец.
Фінансавае ведамства на пасяджэнні будзе прадстаўляць намеснік міністра Максім Ермаловіч.

У прэс-службе фінансавага ведамства выказалі здагадку, што няўдзел міністра ў пасяджэнні звязаны з яго занятасцю, бо ў гэтыя дні праходзіць стадыю зацвярджэння бюджэт краіны на будучы год.

Узначальвае беларускую дэлегацыю, якая прыме ўдзел у такійскім пасяджэнні МВФ і СБ, міністр эканомікі Мікалай Снапкоў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?