Рэзкіх ваганняў курсу даляра ў Беларусі з улікам палітыкі ўрада і Нацбанка ў 2013 годзе быць не павінна.
Такое меркаванне выказаў сёння журналістам начальнік галоўнага ўпраўлення бюджэтнай палітыкі Міністэрства фінансаў Юрый Селіверстаў.
Курс даляра, закладзены ў бюджэт 2013 года, складае 8 950.
Гэта дастатковы курс, асабліва ўлічваючы, што гэта сярэднегадавы параметр, мяркуе прадстаўнік Мінфіна.
«Нейкія ваганні магчымыя, але ў цэлым, я мяркую, ён будзе вытрыманы. Мы думаем, што рэзкіх ваганняў курсу, з улікам той палітыкі, якую праводзіць урад і Нацыянальны банк, быць не павінна», — сказаў ён.

«На 2013 год мы, як і ў гэтым годзе, фарміруем бездэфіцытны бюджэт. Абмяжоўваем аб’ём крэдытавання дзяржаўных праграм, нават памяншаем яго адносна гэтага года», — адзначыў Юрый Селіверстаў. Такія ўмовы дазваляюць спадзявацца, што закладзены ў бюджэт курс будзе забяспечаны, мяркуе ён.

Сёння курс даляра па выніках таргоў на біржы знізіўся, дадаў прадстаўнік Мінфіна.

«І ў цэлым захады, якія робіць Нацбанк разам з урадам, дазволяць, напэўна, стабілізаваць гэтую сітуацыю», — канстатаваў Юрый Селіверстаў.
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?