Напярэдадні халадоў пералётныя птушкі збіраюцца ў велізарныя чароды, каб падрыхтавацца да шматкіламетровых пералётаў туды, дзе цяплей.

Карэспандэнт БелаПАН стаў сведкам «злёту» шпакоў, які адбываўся надоечы побач з МКАД. Пасеўшы стройнымі шэрагамі на дратах высакавольтных ліній птушкі, нібы паводле нябачнай каманды, дружна ўздымаюцца ў шэрыя восеньскія нябёсы, адпрацоўваючы фігуры «групавога пілатажу».

Нашы шпакі зімуюць, як правіла, на поўдні Еўропы.
Кажуць, жыхары некаторых гарадоў Італіі ў гэтую пару імкнуцца не з’яўляцца на вуліцы ў вячэрні час,
калі верашчанне шпакоў, якія хмарамі лётаюць над вуліцамі і плошчамі, здольна заглушыць нават шум транспарту.
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?