Чалавек, які абрабаваў 10 кастрычніка аддзяленне банка ў Мінску на вуліцы Шпалернай, патрапіў у аб'ектывы камер відэаназірання.

На выгляд гэта мужчына каўказскай нацыянальнасці, ён быў без маскі.
Такая інфармацыя прагучала вечарам у эфіры тэлеканала АНТ.

Паведамляецца, што ўзброены напад на аддзяленне банка з прымяненнем нажа адбыўся ў момант, калі дзве супрацоўніцы банка зачынялі яго не абед. Ніхто не пацярпеў. Па інфармацыі АНТ, выкрадзена каля 35 мільёнаў рублёў. Злачынца пакуль не затрыманы.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?