Пра гэта паведамляе The Foreign Policy.
Два іншыя чыноўнікі пацвердзілі гэтую інфармацыю. З іх словаў, на дыппрадстаўніцтва напалі некалькі дзясяткаў узброеных чалавек, пры гэтым да атакі ля будынка консульства не было ніякіх дэманстрацый.
Стывенс, як расказалі чыноўнікі, у гэты дзень правёў некалькі сустрэч, апошняя з якіх, з турэцкім дыпламатам, пачалася, а палове восьмай вечара. Падчас перасоўвання дыпламата па Бенгазі становішча ў горадзе было спакойнае.
«Пасол вярнуўся з мерапрыемства каля паловы дзявятай вечара, на дварэ нікога не было. Далей, у 21.40, на камерах назірання відаць, як узброеныя людзі ўрываюцца на тэрыторыю консульства», — сказаў прадстаўнік Дзярждэпа.
Чыноўнік патлумачыў: версія пра тое, што забойства пасла і напад на дыпмісію звязаныя з фільмам, паўстала, бо ў той жа дзень буйная акцыя пратэсту супраць «Цнатлівасці мусульман» прайшла ля амерыканскага пасольства ў сталіцы Егіпта Каіры.
Пасол ЗША ў Лівіі Крыстафер Стывенс быў забіты ў Бенгазі 11 верасня гэтага года.