Міліцыя затрымала падазраванага ў разбойным нападзе на аддзяленне Беларусбанка ў Мінску, паведаміў прэс-сакратар ГУУС Мінгарвыканкама Аляксандр Ластоўскі.

«У выніку першапачатковых следчых дзеянняў і комплексу аператыўна-вышуковых мерапрыемстваў былі атрыманыя прыкметы злачынцы. На высвятленне яго месцазнаходжання арыентаваліся аператыўнікі крымінальнага вышуку Цэнтральнага РУУС, ГУУС Мінгарвыканкама і МУС Беларусі, эксперты і следчыя», — распавёў Аляксандр Ластоўскі.

Па гарачых слядах была ўсталяваная і асоба злодзея — ім аказаўся грамадзянін Грузіі 1973 года нараджэння, які мае часовую рэгістрацыю ў Мінску.
Падазраваны затрыманы, частка скрадзенага канфіскавана. «Рабаўнік змешчаны ў ізалятар часовага ўтрымання ГУУС Мінгарвыканкама», — дадаў прэс-сакратар.

Як паведамлялася, 10 кастрычніка каля 14.00 быў здзейснены разбойны напад на аддзяленне Беларусбанка па вуліцы Шпалернай у Мінску. Нападнік пад пагрозай нажа завалодаў грашыма на 30 млн рублёў. Па гэтым факце Цэнтральным раённым аддзелам Следчага камітэта была заведзена крымінальная справа па ч.3 артыкула 207 (разбойны напад) Крымінальнага кодэкса Беларусі

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?