50-гадовы Мадура прыйшоў у палітыку з кіроўцаў аўтобуса. Высокі, здаровы вусач Мадура ад маладых гадоў быў актывістам незалежнага прафсаюза.

Вышэйшай адукацыі ў Мадуры няма.
Гэта не зашкодзіла яму зрабіць бліскучую кар'еру. Ад 1998 года ён стаў дэпутатам парламента.
У 2005 годзе яго абралі кіраўніком заканадаўчага органа, а ад 2006 года ён стаў міністрам замежных справаў.

Па сваіх поглядах Мадура абсалютна блізкі да Чавэса.

Учора Чавэс прызначыў яго віцэ-прэзідэнтам — гэта значыць, патэнцыйным пераемнікам.

Сам Чавэс перанёс анкалагічнае захворванне, яму зрабілі тры аперацыі на Кубе.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?