Можна было б напісаць, што Валеру Костку я ведаю з ягоных школьных дзён. Памятаю як вучня смалявіцкай (смалёўскай! — гэтак скажуць карэнныя смалёўцы) школы № 2. Можна было б напісаць і пра ягоных аднакашнікаў, бо ў іх выпуску сабраліся сапраўды цікавыя, галаватыя хлопцы. Але сёння я пра ягоны артыкул «Правда дьявола» ў «Народнай волі» за 5 кастрычніка.

Ёсць у тым артыкуле Косткі вось такі перыяд пра нядаўнія выбары-дурыбары: «Нужна была явка. Явка любой ценой.
Административного ресурса уже не хватало.
Нужны были зазывалы от «оппозиции». И те трудились не покладая рук.
«Говорили правду» народу; боролись «За свободу» Анжелы Девис, забыв про своих политзаключенных; некоторые, правда, участвовали в этой «самодеятельности» для собственного удовольствия, но участвовали ведь».
Хораша, трапна. Асабліва гэтае «ЗАЗЫВАЛЫ».

Дарэчы, пра палітзняволеных. Пра іх і сапраўды забылі. Зварот больш як сотні кандыдатаў у дэпутаты з патрабаваннем свабоды палітвязням не самі кандыдаты пісалі, а дзяўчаты і хлопцы з Маладога Фронту. Яны й подпісы сабралі. Гэты факт варты таго, каб яго зафіксаваць. А то ж напішуць, што ў кандыдатаў сумленне прабудзілася, і яны, сабраўшыся гуртам, селі пісаць зварот.

А чытаючы «Народную Волю» ўчора, 9 кастрычніка, я пацешыўся. Так і хочацца сказаць па-стараславянску: явися нам Мессия. Уладзімір Мацкевіч.

Саннікаў са сваёй «Хартыяй-97» спаганіўся, Мілінкевіч з Рухам «За Свабоду» спаганіўся, Някляеў з кампаніяй «Гавары праўду!» спаганіўся, а вось ён, Мацкевіч, не спаганіцца.

Па-першае, ці ўдасца Мацкевічу стварыць штосьці падобнае?
Па-другое, хоць Мацкевіч і заяўляе, што партыі нікому на патрэбныя, яны спатрэбяцца самому Мацкевічу.

Ініцыятары «Хартыі-97» хадзілі па партыях і там збіралі подпісы. Мілінкевіч, каб стварыць свой Рух «За свабоду», перавабіў сабе людзей з БНФ. Някляеў добра папасвіўся сярод сацыял-дэмакратаў. Цікава, дзе будзе пасвіцца Мацкевіч? Няўжо ў АГП?

Збольшага ведаючы Мацкевіча, я чамусьці ўпэўнены, што яго чакае той самы вынік, што і Валерыя Фралова з Аляксандрам Ярашуком.
Калі хто не памятае, нагадаю: гэтыя два дзеячы таксама хацелі стварыць нейкія грамадскія аб’яднанні пад сябе, таксама хадзілі і ездзілі па аргструктурах партый. Але ім нічога не ўдалося.
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?