Да такой высновы прыйшла група навукоўцаў з Даніі і Аўстраліі, што даследавалі ДНК парэшткаў гіганцкіх вымерлых птушак моа. Спецыялісты высветлілі, што перыяд паўраспаду ДНК складае 521 год.

За гэты час распадаецца палова сувязяў паміж нуклеатыдамі. Цягам наступнага 521 года страчваецца яшчэ палова злучэнняў, і гэтак далей. Такім чынам, нават у ідэальных умовах праз 6,8 млн гадоў ДНК не будзе ўтрымліваць інфармацыі, якая б дазволіла кланаваць жывёліну. Звычайна ж ДНК «псуецца» значна раней, прыкладна праз 1,5 млн гадоў.

Гіганцкія рэптыліі вымерлі каля 65 млн гадоў таму, і шанцаў на іх кланаванне няма, лічаць навукоўцы.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?