Тым, хто ўжо паспеў абнавіцца, распрацоўшчыкі раяць вярнуцца да папярэдняй версіі. Як паведамілі ў Mozilla, у вэб-аглядальніку выяўленая небяспечная ўразлівасць, якая дазваляе зламыснікам праз спецыяльны сайт атрымаць доступ да спісу рэсурсаў, на якія заходзіў карыстальнік.

Распрацоўшчыкі ўдакладнілі, што не маюць інфармацыі пра тое, ці паспелі зламыснікі скарыстацца ўразлівасцю. Цяпер каманда Mozilla працуе над выпраўленнем памылкі і выпускам адпаведнага патча.

У Firefox 15 такой памылкі няма, дадалі распрацоўшчыкі браўзера. Паводле папярэдніх дадзеных, выпраўленне для Firefox 16 выпусцяць цягам дня.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?