Падчас валютнага крызісу сайт Пракапові’ч уваходзіў у дзясятку самых папулярных інтэрнэт-рэсурсаў у Беларусі. Пляцоўка дазваляла грамадзянам прадаваць і купляць валюту, калі яе не было ў абменніках. Фактычна,

краіна жыла па курсе, які вызначаўся на прыватным ананімным сайце.
Пасля таго, курс даляра падняўся да 8000-9000 тысяч рублёў і валюта з’явілася ў свабодным продажы, віртуальная біржа згубіла актуальнасць. Цяпер, са з’яўленнем першых прыкметаў новага крызісу, Пракапові’ч зноў гатовы дапамагчы беларусам. Пасля доўгага перапынку на сайце з’явілася першая аб’ява.

Карыстальнік Андрэй гатовы прадаць 10 тысяч даляраў па курсе 9500 рублёў.

Аб’ява наўрад ці зацікавіць кагосьці з патэнцыйных пакупнікоў – усё ж курс занадта высокі, а валюта ёсць у абменніках у свабодным продажы.
На наш электронны ліст прадавец Андрэй так і не адказаў.
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?