Баявыя дэльфіны ўдзельнічалі ў лячэнні хворых дзяцей.

Баявыя дэльфіны ўдзельнічалі ў лячэнні хворых дзяцей.

Украіна аднавіла спецпраграму падрыхтоўкі марскіх жывёл у інтарэсах Ваенна-марскіх сіл краіны, у тым ліку баявых дэльфінаў, паведаміла крыніца ў сілавых структурах ў Севастопалі.

Дэльфінаў для патрэбаў савецкага ВМФ рыхтавалі ў Севастопалі з 1973 г.

Спецыяльна падрыхтаваныя жывёлы знаходзілі зброю і ваенную тэхніку на дне мора, маглі атакаваць баявых плыўцоў і караблі праціўніка замацаванымі на галаве зброяй і выбухоўкай.

Пасля падзелу Чарнаморскага флоту ў 1991 г. вайсковая частка, у якой рыхтавалі баявых дэльфінаў, перайшла ўкраінскаму боку разам са спецыялістамі. Дэльфіны сталі выкарыстоўвацца ў мірных мэтах — для лячэння дзяцей-інвалідаў.

Крыніца паведаміла, што ў праграму падрыхтоўкі ўваходзяць заняткі па абследаванні ўчасткаў мора, дзе знаходзяцца ваенныя прадметы і пазначаць іх месцазнаходжанне буямі.

Жывёл таксама трэніруюць па баявой праграме нападаў на падводных дыверсантаў і караблі. Для гэтага на галаве дэльфіна мацуецца або нож, або пісталет.

На сённяшні дзень у свеце існуюць толькі два цэнтры падрыхтоўкі баявых дэльфінаў — гэта база Сан-Дыега (ЗША) і Севастопаль.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?