Чатыры гады працы палаты прадстаўнікоў
«Крызісныя з’явы ў эканомікі дакаціліся і да Беларусі. Нашы знешнія і ўнутраныя нядобразычліўцы пастаянна атакавалі дзяржаву, спрабуючы разбурыць галоўную заваёву апошняга дзесяцігоддзя — стабільнасць, спакой і мір у грамадстве.Мы гэта пераадолелі. У гэтым ёсць і заслуга парламента», — заявіў Лукашэнка.
Усе гэтыя гады, па яго словах, парламент заставаўся «найважнейшай апорай палітычнай стабільнасці, змацоўваў адзінства ўлады і грамадства, спакойна, мудра ствараў заканадаўчыя ўмовы для рэалізацыі стратэгічнага курсу нашай дзяржавы».
Лукашэнка адзначыў, што за чатыры гады працы палата прадстаўнікоў прыняла больш за 430 законаў. «Прынятае вамі заканадаўства дапамагае развіваць эканоміку, палепшыць жыццё людзей, абараняць іх інтарэсы», — падкрэсліў ён.
У прыватнасці, удакладніў Лукашэнка, удалося наладзіць эфектыўны механізм узаемадзеяння паміж абедзвюма палатамі парламента, урадам і Адміністрацыяй прэзідэнта.
Акрамя таго, лічыць Лукашэнка, палаце прадстаўнікоў ўласцівая аператыўнасць пры працы з дакументамі.
«Для вас стала нормай прыняцце закона на працягу года. Лічу, што менавіта зладжанасць і аператыўнасць работы парламентарыяў шмат у чым дазволілі вырашаць важнейшыя задачы забеспячэння досыць высокіх тэмпаў эканамічнага развіцця, сацыяльнага міру і стабільнасці ў грамадстве на фоне крызісных з’яў у сусветнай эканоміцы», — сказаў Лукашэнка.