Паводле прагнозу Рэспубліканскага гідраметэацэнтра, у бліжэйшыя суткі па Беларусі будзе пахмурна з праясненнямі.

На значнай частцы тэрыторыі краіны кароткачасовыя дажджы.
У начныя і ранішнія гадзіны ў асобных раёнах слабы туман. Вецер заходні 3–8 м/с. Тэмпература паветра мінімальная ноччу плюс 1–6, месцамі замаразкі да 0 — мінус 3°С, максімальная днём ад плюс 6°С па паўночным усходзе да плюс 12°С па паўднёвым захадзе краіны.

У Мінску заўтра кароткачасовы дождж. Вецер заходні 3–8 м/с. Тэмпература паветра мінімальная ноччу плюс 2–4°С,

максімальная днём плюс 7–9°С.

У наступныя двое сутак па краіне чакаецца пераменная воблачнасць. 13 кастрычніка ноччу пераважна без ападкаў, днём месцамі па паўднёва-заходняй палове кароткачасовыя дажджы. Ноччу і раніцай у асобных раёнах туман. Вецер ноччу слабы, днём паўднёва-ўсходні 4–9 м/с. Тэмпература паветра мінімальная ноччу плюс 1–6°С, месцамі замаразкі да 0 мінус 3°С, на глебе і месцамі ў паветры замаразкі да 0 — мінус 4°С; максімальная тэмпература днём плюс 5–12°С.

14 кастрычніка месцамі кароткачасовыя дажджы. Ноччу і раніцай у асобных раёнах туман. Вецер пераменных напрамкаў 4–9 м/с. Тэмпература паветра мінімальная ноччу плюс 2–8°С, максімальная днём плюс 6–13°С.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?