11.10.2012 / 13:19

МУС Літвы супраць выдачы Беларусі збеглага вайсковага выведніка 2

За дзень да вынясення рашэння суда міністр унутраных спраў Літвы Артурас Мялянас паведаміў, што звярнуўся ў Дэпартамент міграцыі з просьбай паўторна разгледзець пытанне пра прытулак вайскоўцу Сцяпану Захарчанку, які ўцёк з Беларусі.

«Суд у гэтай справе прыме рашэнне, аднак я звярнуўся ў Дэпартамент міграцыі і яшчэ раз папрасіў яго ацаніць і ўзважыць усю сукупнасць акалічнасцяў», — сказаў Мялянас.

Віленскі акруговы суд у пятніцу павінен прыняць рашэнне, ці задаволіць скаргу грамадзяніна Беларусі на рашэнне Дэпартамента міграцыі адмовіць яму ў прытулку і часовай ахове.

Мялянас кажа, што ДМ павінен прыняць да ўвагі «чалавечы фактар» і магчымыя палітычныя наступствы, «якія ўзнікаюць не толькі пры ўцёках з суседняй краіны, але і пры боязі вярнуцца ў яе з прычыны зразумелых наступстваў».

0
Gutenman / Адказаць
11.10.2012 / 16:25
Lietuwisy,wy zsch usie -liudzi ! Niachaj - podlych u was nie budzie !
0
Увага! Чалавек! / Адказаць
12.10.2012 / 10:28
Разумны и годны учынак, сп. Мялянас! А ў нас ужо даўно адны карнiкi-халуi i баязлiўцы...
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру