11.10.2012 / 13:33

Лукашэнка: Я буду падтрымліваць партыю «Белая Русь», хай яна будзе цэнтрысцкай 40

Аляксандр Лукашэнка лічыць, што грамадскае аб’яднанне «Белая Русь» можа пераўтварыцца ў палітычную партыю, якая магла б стаяць на цэнтрысцкіх пазыцыях.

«Кажуць, „Белая Русь“ гатовая стаць партыяй. Гатова — хай становіцца партыяй, я не супраць. Наадварот, я буду падтрымліваць, бо там сабраліся патрыёты», — паабяцаў Лукашэнка.

«Яны могуць сапраўды стаць цэнтрысцкай сілай (…) Напрыклад, кшталту сацыялістычнай партыі ў Францыі, якой не чужая будзе прыватная ўласнасць, але якая не прымае з’яўлення прыватнай уласнасці ў выніку дзікай прыватызацыі», — адзначыў кіраўнік Беларусі.

Лукашэнка прызнаў, што найбольш вядомыя партыі ў краіне — Камуністычная і БНФ.

Далей ён не мог не абліць брудам платформу БНФ.

«БНФ — зразумела: Захад, нацыяналізацыя, радыкалізацыя, гвалт, шум. Усіх прыбраць, беларусаў толькі пакінуць, кроў беларускую толькі пакінуць, а ўсіх астатніх прыбраць. У нас ёсць праваднікі такіх ідэй у нашым грамадстве», — кажа Лукашэнка.

«А вось цэнтральнае месца (цэнтрысцкая партыя) сёння фактычна свабоднае», — сказаў ён.

Варта адзначыць, што ў Расіі ўтворана сістэма «кіраванай дэмакратыі», пры якой «Адзіная Расія» таксама іграе ролю цэнтрысцкай сілы.
Пры ёй ёсць камуністы на левым флангу і псеўданацыяналісты Жырыноўскага — на правым. Пры гэтым праўдзівую апазіцыю — праеўрапейскія, прадэмакратычныя сілы, якія рэальна змагаюцца за палітычныя перамена — не падпускаюць да Думы, а часам нават да выбараў.
Сапраўды дэмакратычныя сістэмы характарызуе сумленны, празрысты для кожнага грамадзяніна падлік галасоў на выбарах і наяўнасць палітычнай дыскусіі на роўных у масавых СМІ.
Нічога гэтага ў Беларусі пакуль няма.

0
Victor / Адказаць
11.10.2012 / 13:39
Я скоро обязательно вступлю в КПСС, К служебной лестнице вдруг появился интерес, Мне надо лишь побольше языком своим трепать В угоду всем начальникам, в три бога, в душу, мать.
0
Анатоль / Адказаць
11.10.2012 / 13:42
"БНФ — зразумела: Захад, нацыяналізацыя, радыкалізацыя, гвалт, шум. Усіх прыбраць, беларусаў толькі пакінуць, кроў беларускую толькі пакінуць, а ўсіх астатніх прыбраць. У нас ёсць праваднікі такіх ідэй у нашым грамадсзтве" Набирите кто-нибудь психиатру... Пускай его заберут туда, где его законное место.
0
палiцiка / Адказаць
11.10.2012 / 13:48
Вiця з Дзiмам ужо туды ўступiлi?
Паказаць усе каментары/ 40 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру