Гурт The Rolling Stones прэзентаваў новы студыйны запіс -- кампазіцыю "Gloom And Doom". Прэм'ера адбылася на Radio'2 раніцай 11 кастрычніка. "Gloom And Doom" стала першай навінкай «ролінгаў» за апошнія сем гадоў.

Новая кампазіцыя стане часткай зборніка The Rolling Stones "GRRR!", выхад якога прызначаны на 12 лістапада 2012 года. Акрамя "Gloom And Doom" у кампіляцыю ўвойдзе яшчэ адна новая песня. "GRRR!" будзе выпушчаны ў выглядзе 50-песеннага і 80-песеннага выдання.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?