11.10.2012 / 18:08

З універсітэтаў пачалі адлічаць завочнікаў, якія скончылі каледжы 26

Паводле новага кодэксу аб адукацыі, яны павінны спачатку адпрацаваць размеркаванне.

Залічэнне ва ўніверсітэт і нават аплата за навучанне не гарантуе ў Беларусі магчымасць далейшага працягу адукацыі. Гэта на ўласнай скуры адчулі студэнты БНТУ і іншых ВНУ.

Пасля сканчэння каледжаў яны паступілі на платныя аддзяленні ўніверсітэтаў. На думку Мінадукацыі, гэтага ім рабіць не варта было, бо спачатку маладыя людзі мусілі паехаць па прымусовым размеркаванні.
Цяпер студэнтаў адлічаюць, і яны адпраўляюцца хто куды: нехта на завод, і нехта ў войска.

«Пасля залічэння ў ВНУ выпускнікам сярэдніх спецыяльных навучальных устаноў, якія навучаліся за кошт сродкаў дзяржбюджэту, пачалі прыходзіць паперы з каледжаў з патрабаваннем растлумачыць, чаму яны не паехалі працаваць па размеркаванні.

Ім прапанавалі адно з двух: або пакрыць сродкі, затрачаныя дзяржавай на падрыхтоўку маладога спецыяліста ў ССНУ і працягнуць вучыцца ва ўніверсітэце, ці напісаць заяву аб адлічэнні і „адтрубіць“ належны тэрмін абавязковай адпрацоўкі на прадпрыемстве», —
пракаментавалі сітуацыю ў БНТУ. «Напрыклад, з факультэту горнай справы і інжынернай экалогіі заявы аб адлічэнні па ўласным жаданні напісалі тры чалавекі».

Паводле прадстаўнікоў універсітэту,

некаторыя студэнты адразу пасля адлічэння вымушаныя адпраўляцца ў войска: адпаведныя позвы ўжо прыходзяць.
«Такое у нас упершыню, — кажуць ананімныя прадстаўнікі БНТУ. — У 2011 годзе і раней усё было нармальна. Гэта тычыцца не толькі БНТУ, але і іншых ВНУ».

У Міністэрстве адукацыі спасылаюцца на новы Кодэкс аб адукацыі, які пачаў дзейнічаць з 1 верасня. Паводле яго пасля сканчэння каледжу выпускнік мусіць адпрацаваць пэўны час. І толькі пасля гэтага ён мае права працягваць адукацыю ва ўніверсітэце. Выключэнне — тыя выпускнікі, што адразу пасля ССНВ паступілі на дзённае бясплатнае аддзяленне. Але пасля заканчэння ўніверсітэту ім прыйдзецца адпрацоўваць ужо два гады. «Паступаць у ВНУ на „завочку“ можна толькі пасля таго, як чалавек выканае свой абавязак перад дзяржавай, то бок адпрацуе па размеркаванні», — кажуць у Мінадукацыі.

Па словах супрацоўнікаў універсітэту,

калі б Міністэрства адукацыі правяло тлумачальную працу з прадстаўнікамі вышэйшых навучальных устаноў яшчэ да пачатку ўступнай кампаніі, то абітурыентаў апавяшчалі б аб гэтым адразу і дакументы ў іх не прымаліся.
Цяпер ВНУ нічога не застаецца рабіць, як проста развітацца са студэнтамі да заканчэння тэрміну іх абавязковай адпрацоўкі на прадпрыемстве і вярнуць грошы, ужо унесеныя за навучанне.

0
РАБОЧЫ / Адказаць
11.10.2012 / 18:51
Дыктатару не патрэбны разумныя грамадзяне. Пасля "адпрацоўкі" ў 70% адпадзе жаданне працягваць вучобу, бо хто сямёй абзавядзецца, хто страціць веды, а хто і зусім палянуецца. (((
0
неграмотная инфа / Адказаць
11.10.2012 / 19:24
Если отчисляют заочников, как написано в заголовке, то что мешает им совмещатьт отработку и учебу? А если вопрос об отработке поставили перед платниками -- что, кстати, не новость, Кодекс об образовани действует не с 1 сентября, как написано в материале, а с 1 сентября 2011 года -- почему они нашли деньги на учебу, но не нашли на погашение долгов перед колледжем? Это же не десятки миллионов рублей, а 5 -- 7 миллионов, за 3 года учебы. И поступить на платное можно вообще без мозгов. Не поступил на бюджет -- не надо использовать платное высшее образование в качестве отмазки от работы.
0
Андрэй Гародня / Адказаць
11.10.2012 / 19:41
памятаеця нейкаму хлопцу нашы ўлады забаранялі вычыцца ў ЕГУ, ён пачаў судзіцца з міністэрстам адукацыі, ну вось яно пад гэты працэс падбівае нарматыўную базу, хоць ніводны закон не мае сілы абратнага дзеяння ...
Паказаць усе каментары/ 26 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру