Лаўрэата прэміі міру вызначае Нобелеўскі камітэт у Осла на чале з генеральным сакратаром Рады Еўропы, былым прэм’ерам Нарвегіі Торб’ернам Ягландам.

Пяць чальцоў камітэта абіраюцца нарвежскім парламеэнтам і звычайна рэпрэзентуюць увесь палітычны спектр.

Сёлетняга лаўрэата Нобелеўскай прэміі міру выберуць з 231 намінанта — 188 чалавек і 43 арганізацыяў. Сярод намінаваных на атрыманне прэміі – асуджаны на чатыры з паловаю гады зняволення беларускі праваабаронца, кіраўнік зачыненага цэнтра «Вясна» Алесь Бяляцкі.

Апрача Бяляцкага, у ліку фаварытаў фігуруюць амерыканскі палітолаг і ідэолаг негвалтоўнага змагання з дыктатарскімі рэжымамі Джын Шарп, апазіцыйная кубінская блогерка Яані Санчэс, расійская праваабаронца Святлана Ганнушкіна і піянер барацьбы за правы чалавека ў Афганістане Сіма Самар.

Сёлета з прычыны крызісу Нобелеўская прэмія міру складае 8 мільёнаў замест ранейшых 10 мільёнаў шведскіх крон (931 тысяча замест 1 мільёна 200 тысяч еўра).

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?