ААТ «Піўзавод «Аліварыя» пачало ліцэнзійны выпуск нямецкага піва Holsten. Пра гэта паведаміў генеральны дырэктар прадпрыемства Міхаіл Чэчанеў.

«Намі атрымана права ад кампаніі Carlsberg вырабляць і прадаваць піва Holsten. Гэта вядомы нямецкі брэнд, нямецкае піва па нямецкім рэцэпце варыцца на нашым прадпрыемстве», —
паведаміў гендырэктар. Паводле яго слоў, нягледзячы на крызіс, інвестары Carlsberg group укладваюць у беларускую вытворчасць «значныя сродкі для павышэння і колькасці і якасці».

«Мы бачым, што існуе трэнд на піўным рынку Беларусі:

піва, якое нясе ў сабе ідэю сапраўднага піва з Чэхіі ці Германіі і іншых піўных краін, вельм моцна развіваецца. Сёння гэтыя брэнды займаюць 7% рынку», —
сказала намеснік генеральнага дырэктара па развіцці бізнесу і маркетынгу ААТ «Піўзавод «Аліварыя» Надзея Дзешкавец. «Гэта дастаткова значны сегмент», — дадала яна.

Паводле слоў Дзешкавец, прадпрыемства ўжо дастатковы час працуе ў сегменце рынку «прэміум». «Выпуск Holsten для нас вялікі крок», — зазначыла яна. Намеснік гендырэктара спадзяецца, што ліцэнзійны брэнд у 2013 годзе зойме каля 1% рынку піва.

Дзешкавец паведаміла, што піва разліваецца ў шкляныя бутэлькі па 0,5 літра, кегі і літровыя ПЭТ-бутэлькі, паколькі «60% прадаж ідзе менавіта ў ПЭТ-упакоўцы».

Пакуль піва Holsten прадаецца толькі ў Мінску. Вытворцы спадзяюцца да канца года развіць дыстрыбуцыю ва ўсіх рэгіёнах.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?