Белтэлерадыёкампанія выказала ўдзячнасць арганізатарам флэшмоба, прысвечанага дзяржаўнай прапагандзе, які прайшоў у Мінску 11 кастрычніка.

Нагадаем, актывісты маладзёжнай ініцыятывы «Альтэрнатыва» правялі флэшмоб супраць дзяржаўнай прапаганды.

Каля рэстарана «МакДональдс» на вуліцы Няміга маладыя людзі ўстанавілі стары савецкі тэлевізар, экран якога быў абклеены лагатыпамі дзяржаўных беларускіх тэлеканалаў. На тэлевізар яны паставілі талерку з локшынай, якую таксама раскідалі вакол.
Каля тэлевізара была ўстаноўлена таблічка з надпісам «Ахвяраванні на заробак БТ». Вакол таблічкі былі раскіданы скамечаныя дробныя купюры.

Як гаворыцца ў каментарыі Белтэлерадыёкампаніі,

«такая ўвага да дзяржаўнага тэлебачання нават віртуальных грамадскіх ініцыятыў у стагоддзе камп’ютарных тэхналогій, усеагульнага засілля Ipadов і твітэра каштоўная як ніколі раней».
«Гэта дае нам упэўненасць у тым, што праца журналістаў БТ нікога не пакідае абыякавым. Творчы патэнцыял апазіцыйных актывістаў, не рэалізаваны падчас выбарчай кампаніі, нарэшце пачаў знаходзіць свой выхад», — зазначае прэс-служба кампаніі.

«У сваю чаргу Белтэлерадыёкампанія яшчэ неаднаразова прапануе захапляльныя сюжэты і рэпартажы, неабходныя для наступнага натхнення невядомых актывістаў апазіцыі», — абяцае прэс-служба.

Белтэлерадыёкампанія выступае «за пазітыўную творчасць».

«Асобная ўдзячнасць за бясплатны піяр нашай кампаніі. Гэтыя старанні сапраўды неацэнныя», —
заяўляе прэс-служба.
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?