12.10.2012 / 17:24

Жонка асуджанага генерала Азаронка абвяргае Уса і пагражае: мой муж не праціўнік уладаў 29

Жонка асуджанага былога камандуючага СПА Беларусі Святлана Азаронак катэгарычна адхіляе ўсе здагадкі аб прычынах арышту мужа, якія зрабіў у сваёй артыкул былы кандыдат у прэзідэнты Дзмітрый Ус.

Святлана Азаронак абураная тым, што Дзмітрый Ус ўзяўся меркаваць аб прычынах арышту яе мужа. Яна настойвае, што ніхто не даў Усу права змешваць імя Ігара Азаранка з апазіцыяй.

Нагадаем, што ў сваім артыкуле «Экс-камандуючага СПА пасадзілі за адмову выканаць загад Лукашэнкі?» Ус напісаў, што «Ігар Азаронак адмовіўся выконваць загад галоўнакамандуючага, за што фактычна і быў пасаджаны ў турму». Ён распавёў, што правёў з Азаронкам ў адной турэмнай камеры месяц і пра многае з ім пагаварыў.

Святлана Азаронак лічыць амаральнымі ўсе спробы «выкарыстоўваць яго імя ў барацьбе супраць існуючай улады». «Настойваю на тэрміновым аспрэчанні датычнасці майго мужа да напісання дадзенага артыкула. ​​Інакш я буду вымушана падаць афіцыйнае абвяржэнне ў дзяржаўныя органы, што пацягне за сабой пэўнага роду наступствы»,
— напісала «Беларускаму партызану» Святлана Азаронак.

Мы звязаліся з Дзмітрыем Усам і ён пацвердзіў, што Ігар Азаронак ніякага дачынення да напісання артыкула не мае і мець не мог, паколькі адбывае зараз 9-гадовы тэрмін у калоніі.

0
Дзяўчо / Адказаць
12.10.2012 / 09:39
Святалана, Вы ўсё спадзяецеся, што Лу выпусціць Вашага мужа, а сведчанні Уса могуць перашкодзіць? Не выпусціць...Лепей знайдзіце сабе паплечнікаў у дэмакратычным лагеры - з імі прасцей перажываць і змагацца за свайго каханага.
0
Монстр / Адказаць
12.10.2012 / 09:51
И что она хочет этим сказать? Что ее муж -- просто вор и взяточник?
0
Мэнсан Мандэла / Адказаць
12.10.2012 / 10:10
Справядлівы цар справядліва рассудзіць.
Паказаць усе каментары/ 29 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру