У найбліжэйшы панядзелак Еўрасаюз мае намер працягнуць дзеянне санкцый адносна лукашэнкаўцаў да 31 кастрычніка 2013 года.
Пра гэта гаворыцца ў каментары да парадку дня запланаванага на 15 кастрычніка пасяджэння Рады міністраў замежных спраў краін ЕС.

«

Улічваючы, што не ўсе палітзняволеныя былі вызвалены, ніхто з вызваленых (палітзняволеных) не быў рэабілітаваны, а сітуацыя з павагай правоў чалавека, вяршэнства закона і дэмакратычных прынцыпаў не палепшала, Рада працягне дзеянне абмежавальных мер да 31 кастрычніка 2013 года», — паведамляе прэс-служба Рады ЕС.

Еўрасаюз мае намер перыядычна пераглядаць абмежавальныя меры ў залежнасці ад таго, як будзе развівацца сітуацыя ў краіне. У паведамленні нагадваецца, што цяпер 243 беларускім чыноўнікам, у тым ліку прэзідэнту Аляксандру Лукашэнку, забаронены ўезд на тэрыторыю краін ЕС.

На пасяджэнні 15 кастрычніка міністры замежных спраў плануюць абмеркаваць сітуацыю ў Беларусі пасля парламенцкіх выбараў, якія адбыліся 23 верасня.

«Еўрасаюз працягне патрабаваць, каб усе палітзняволеныя былі вызвалены і рэабілітаваны, — падкрэсліваецца ў паведамленні. — Палітыка ЕС адносна Беларусі, у любым выпадку, не абмяжоўваецца санкцыямі, але таксама выражаецца ў падтрымцы грамадзянскай супольнасці і незалежных СМІ».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?