12.10.2012 / 15:29

Першы Нацыянальны форум «Музеі Беларусі» афіцыйна адкрыты 1

Урачыстая цырымонія адкрыцця першага Міжнароднага форуму «Музеі Беларусі» адбылася 12 кастрычніка ў Цэнтральным спартыўным комплексе «Нёман» Гродна.

Падчас адкрыцця адной з самых маштабных культурных падзей краіны гэтага года міністр культуры Беларусі Павел Латушка прывітаў усіх удзельнікаў і гасцей форуму з 17 краін свету на новым праекце, ініцыяваным Міністэрствам культуры: «Нам вельмі прыемна адкрываць музейны форум у Гародні, якая славіцца сваёй багатай гісторыяй і культурай. Сёння я хачу выказаць глыбокую і шчырую падзяку ўсім работнікам музейнай справы нашай краіны». Міністр культуры адзначыў, што ў рамках форуму можна будзе падвесці вынікі дасягненням у музейнай справе краіны, а таксама пагутарыць пра перспектывы.

«Музеі адукоўваюць нацыю, захоўваюць падзеі гісторыі і культуры, якімі мы ганарымся. У Беларусі на сённяшні дзень дзейнічае 1914 музеяў. І толькі 156 з іх знаходзяцца пад патранажам Міністэрства культуры», — дадаў Латушка.

«Я веру, што гэты першы праект стане добрай традыцыяй, і наш форум будзе раз на два гады вандраваць па краіне, асвойваючы новыя пляцоўкі», — сказаў міністр культуры напрыканцы вітальнага слова.

Пасла завяршэння афіцыйнай часткі Павел Латушка разам са старшынём Гродзенскага абласнога выканаўчага камітэта Сямёнам Шапірам перарэзалі стужку, адкрываючы музейны форум. Пасля гэтага форум распачаў сваю працу, дэмантруючы гасцям Гродна экспазіцыі музеяў з усёй Беларусі, а таксама Літвы і Расіі.

0
агрогородок Красный Лапоть / Адказаць
12.10.2012 / 19:07
Пасля гэтага форум распачаў сваю працу, дэмантруючы гасцям Гродна экспазіцыі музеяў з усёй Беларусі, а таксама Літвы і Расіі. ++++++++ Прабачце, як гэта на стадыёне можна дэманстраваць "экспазіцыі музеяў"? Гэта ж не кумпяк з выставы дасягненьяў соцсюррэалізму!..
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру