Паводле прагнозу Рэспубліканскага гідраметэацэнтра, у бліжэйшыя суткі ў Беларусі будзе пахмурна з праясненнямі. Пераважна без ападкаў, толькі днём на захадзе кароткачасовыя дажджы. Ноччу і раніцай на значнай частцы тэрыторыі краіны туман, у асобных раёнах слабы галалёд. Вецер паўднёва-ўсходні 2–7 м/с.

Тэмпература паветра ноччу +1–5°С, на глебе і месцамі ў паветры замаразкі ад 0 да -4°С, у асобных раёнах на глебе да -5°С; тэмпература днём +6–11°С.

У Мінску ў суботу будзе без ападкаў. Ноччу і раніцай туман. Вецер паўднёва-ўсходні 2–7 м/сек. Тэмпература паветра ноччу +1–3°С, у наваколлях горада на глебе замаразкі да -1-3°С, тэмпература днём +7–9°С.

У наступныя двое сутак у Беларусі чакаецца пахмурнае з праясненнямі надвор’е.
У нядзелю, 14 кастрычніка, месцамі кароткачасовыя дажджы, ноччу і раніцай туман. Вецер паўднёвай чвэрці 3–8 м/с. Тэмпература паветра ноччу +2–7°С, на паўднёвым захадзе месцамі на глебе магчымыя слабыя замаразкі ад 0 да -2°С; тэмпература днём ад +7°С на поўначы да +14°С на паўднёвым захадзе краіны.
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?