Тэнісістка Вікторыя Азаранка выйшла ў паўфінал турніру ў аўстрыйскім Лінцы з прызавым фондам 220 тыс. долараў ЗША.

У стартавым матчы (1/16 фіналу) першая ракетка свету выйграла ў Аранчы Рус з Нідэрландаў (69) — 6:0, 6:2, у другім крузе — у румынкі Сімоны Халеп (46) — 6:1, 6:1, у трэцім — у харваткі Петры Марціч (64) — 6:2, 6:2.

Наступная саперніца Азаранкі вызначыцца ў матчы румынкі Ірыны-Камеліі Бегу (57) з амерыканкай Бетані Матэк-Сэндс (201).

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?