З карэспандэнтам «Салідарнасцi» ён дзелiцца бліжэйшымі планамі.

Увесь час — сям’і

— Яны шмат былі без мяне, адвыклі, таму перадусім, увесь мой час для іх. Наладзіць адносіны з дзецьмі, калі яны ад цябе адвыклі, складана. Гэта тая ж штанга, якую я цягаў ў турме, толькі штанга псіхалагічная і яе таксама трэба падымаць.

Арганізм хутка аднаўляецца

— Здароўе, дзякуй богу, вяртаецца. Калі падчас галадоўкі я важыў 45 кілаграмаў, то сёння — 95, і трэба падтрымліваць форму. Я шмат бегаю, займаюся спортам. Пасля галадоўкі пачаліся праблемы з памяццю. Не мог узгадаць нейкія агульнавядомыя звыклыя рэчы, але яны праходзяць. Арганізм хутка аднаўляецца.

Дома займаюся самаадукацыяй

— Рамонт кватэры амаль цалкам зрабіла жонка, так што гаспадарчых заняткаў мала. Вельмі шмат часу выдзяляю на самаадукацыю. Паставіў мэту самастойна вывучыць ангельскую мову. У якасці працы я асвойваю прафесію відэааператара і мантажора. Мой знаёмы займаецца здымкамі вяселляў, прапанаваў і мне паспрабаваць. Будоўля трохі надакучыла, але ёй прыходзілася займацца, каб заробіць грошы.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?