У Расіі пра гэта казалі яшчэ напачатку кастрычніка, але беларускае ведамства ад каментароў да апошняга моманту ўстрымлівалася.

Сёньня старшыня канцэрна Ігар Жылін сказаў, што паведамленне пра скарачэнне аб’ёмаў паставак адпавядае рэальнасці, удакладніўшы, што пытанні загрузкі НПЗ у Наваполацку і Мазыры цяпер абмяркоўваюцца ў расійскіх ведамствах: Міністэрстве энергетыкі і Міністэрстве эканамічнага развіцця.

У адпаведнасці з рашэннем Масквы, пастаўкі расійскай нафты да канца года складуць 4 мільёны тон — замест 5 мільёнаў 300 тысяч тон у трэцім квартале.

Эксперты мяркуюць, што такім чынам Расія пакарала Беларусь за кантрабанду нафтапрадуктаў, вырабленых з расейскай сыравіны, пад выглядам прадукцыі нафтахіміі — растваральнікаў і разбаўляльнікаў, якія пры экспарце не абкладаюцца мытам. У Расіі падлічылі, што толькі сёлета страты ад такой дзейнасці саюзнікаў склалі больш як 2 мільярды даляраў недаатрыманых экспартных плацяжоў у расійскі бюджэт.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?