12 кастрычніка раніцай у Лондане на запыт Кыргызстана і ЗША быў арыштаваны Максім Бакіеў, сын былога прэзідэнта Курманбека Бакіева.

Паколькі паміж Кыргызстанам і Вялікабрытаніяй няма дамовы аб экстрадыцыі, дык Максім Бакіеў можа быць перададзены ўладам ЗША. Калі яго віна будзе даказаная, па законах гэтай краіны Бакіеў можа быць прысуджаны да доўгага тэрміну зняволення.

Максім Бакіеў знаходзіўся ў міжнародным вышуку па падазрэнні ў цяжкіх злачынствах. Сам Курманбек Бакіеў хаваецца у Беларусі. Кыргызстан дамагаецца выдачы Бакіевых, але афіцыйны Мінск адмаўляе.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?