12 катрычніка на скрыжаванні вуліц Багдановіча і Купалы адбылося ДТЗ з удзелам трох аўтамабіляў, паведамляе Auto.onliner.by.

«Fiat Marea рухаўся па вул. Багдановіча ў напрамку вул. Нямігі, названае скрыжаванне вырашыў перасекчы на забараняльны сігнал святлафора, — паведаміла папярэднюю версію прычын здарэння Анастасія Цыбіна, старшы інспектар агітацыі і прапаганды ДАІ Цэнтральнага раёна. — Гэта парушэнне было зафіксавана відэарэгістратарам, ролік відавочцы перадалі супрацоўнікам Дзяржаўтаінспекцыі».

Кіроўца Fiat Marea праехаў на чырвонае святло. У перпендыкулярным кірунку рухаўся Audi Q7. У наступную секунду адбылося сутыкненне. Ад удару Fiat увайшоў у некіраваны занос, зрабіў практычна поўны абарот вакол уласнай восі і ўрэзаўся ў Mercedes, што спыніўся ў сустрэчнай паласе.

«У выніку ДТЗ ніхто не пацярпеў, толькі машыны атрымалі пашкоджанні, — удакладніла Анастасія Цыбіна. — Праводзіцца праверка, высвятляюцца прычыны і абставіны аварыі».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?