13.10.2012 / 18:54

Сенсацыя: БАТЭ пацярпеў першую паразу за тры з паловай месяца 6

У перанесеным матчы 1/8 фіналу Кубка Беларусі БАТЭ у Барысаве прайграў жодзінскаму «Тарпеда-БелАЗу» — 0:1 (Яцкевіч, 56).

Праўда, у матчы не гуляў шэраг футбалістаў, тыя, хто быў выкліканы на матч зборнай з Іспаніяй. Адсутнічаў і галкіпер Гарбуноў.

БАТЭ выйшаў на поле ў наступным складзе: Шчарбакоў, Кунцэвіч, Сіміч, Сівакоў, Юрэвіч, Ліхтаровіч, Аляхновіч, Рудзік, Канцавы, Васілюк, Мазалеўскі.

Апошнюю паразу БАТЭ цярпеў тры з паловай месяцы таму (18 матчаў ва ўсіх турнірах), калі 1 ліпеня ў матчы чэмпіянату Беларусі на сваім полі саступіў мінскаму «Дынама» — 1:3.
Пасля гэтага была серыя з дзевяці матчаў без паразаў у чэмпіянаце (пяць перамогаў, чатыры нічыі), восем гульняў у Лізе чэмпіёнаў (5 перамогаў, 3 нічыі), адна перамога ў Кубку Беларусі.
18 кастрычніка БАТЭ у перанесеным матчы чэмпіянату Беларусі згуляе ў Мазыры са «Славіяй», а 23 кастрычніка ў Мінску ў матчы 3-га тура групавога раўнду Лігі чэмпіёнаў з «Валенсіяй».

nn.by

0
ее / Адказаць
13.10.2012 / 19:25
абасссака, знайшлі сенсацію
0
беляш разладу / Адказаць
13.10.2012 / 20:50
Так было задумана, кожны год так.
0
Мэнсан Мандэла / Адказаць
13.10.2012 / 22:42
Пацаны яшчэ не прасохлі пасля перамогі над баварцамі :)
Паказаць усе каментары/ 6 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру