Мінскае «Дынама» ледзь не здзейсніла сенсацыю ў Барселоне ў трэцім сваім матчы групавога раўнда гандбольнай Лігі чэмпіёнаў.

Падапечныя Сяргея Бябешкі далі бой аднаму з наймацнейшых клубаў Еўропы — каталонскай «Барселоне», саступіўшы з лікам 24:25.

Прычым пасля першага тайма дынамаўцы вялі з лікам 13:12, а ў другім тайме выйгравалі з розніцай у 6 мячоў!

Нагадаем, што ў першым туры «Дынама» прайграла ў гасцях берлінскаму «Фюхсэ» 25:29, а на сваёй пляцоўцы 4 кастрычніка згулялі ўнічыю з «Заграбам» 27:27.

Становішча камандаў: Барселона — 6 (3 матчы), Заграб (Харватыя) — 3 (3), Пік (Сегед, Венгрыя) — 2 (2), Фюхсэ (Берлін, Германія) — 2 (2), Кадэтэн (Шафхаўзэн, Швейцарыя) — 2 (3), Дынама Мінск — 2 (3).

Наступны матч «Дынама» правядзе ў Мінску супраць венгерскага «Піка». Гульня пройдзе 18 кастрычніка (чацвер) у Палацы спорту.
Пачатак а 18:30. Цана квітка — 30 тыс. рублёў.

15 лістапада «Дынама» згуляе ў Мінску са швейцарскім «Кадэтэнам».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?