14 кастрычніка ў Беларусі будзе адзначацца Дзень Маці. Афіцыйны кіраўнік краіны звярнуўся да суайчынніц з віншаваннем:
Дарагія суайчынніцы!
Ад усёй душы віншую вас з Днём маці.
Мама — першае і галоўнае слова ў лёсе чалавека. З глыбіні стагоддзяў дайшла да нас вялікая запаведзь: шануй бацьку свайго і маці сваю — і будзеш шчаслівы.Адзіная на свеце жанчына, дзякуючы якой мы прыходзім на гэту Зямлю, назаўсёды застаецца для кожнага
Вялікія, дружныя сем’і, дзе растуць здаровыя дзеці, — залог моцы ўстояў дзяржавы. Таму пытанні сацыяльнай абароны і падтрымкі мацярынства заўсёды будуць у цэнтры нашай увагі.
Мы забяспечым найлепшыя ўмовы для таго, каб вы нараджалі як мага больш малышоў, выхоўвалі іх пад мірным небам, у спакойнай і шчаслівай краіне.
Мілыя нашы мамы! Нездарма кажуць, што дзеці — гэта самае каштоўнае ўпрыгажэнне і важны крытэрый поспеху любой жанчыны. І таму, дабіваючыся вышынь у прафесійнай і грамадскай дзейнасці, не забывайце пра сваё галоўнае прызначэнне — дарыць жыццё і захоўваць цяпло хатняга ачага. Няхай вас заўсёды акружаюць усмешлівыя твары сыноў і дачок, а побач будзе блізкі, любячы чалавек.
Жадаю вам і вашым родным здароўя, шчасця і добрага настрою.