Прачытала ў Фэйсбуку, што аўтар апавядання навучаецца ў Люблінскім універсітэце імя Яна Паўла II, што ён магістр тэалогіі… І мне чамусьці тут падалося, што гэты аўтар не жадаў нам зла.

Я прашу вас ацаніць гэты тэкст з пункту гледжання таго, што маладафронтаўка як постаць, як дзяўчына з хараством і непаўторнасцю, што захапляе, гэта — сімвал Беларусі. Тая, якую, прабачце, проста спойваюць і яб**ь, замест таго, каб слухаць, прымаць і любіць ейныя вершы альбо мову, разважаць пра прыгажосць і ўнікальнасць, аберагаць, кахаць і насіць яе на руках. Някепскі хлопец Дзімка, замест таго каб аберагаць сваю абранніцу, падпойвае яе, і вось чым гэта сканчаецца.

Тая нацыянальная ідэя, якая зганьбавана, паказана нам у вобразе прыгожай маладой дзяўчыны, у вобразе яе такога выпадковага і такога невыпадковага падзення ў глыбінях Беларусі. Дзяўчына перажывае падзенне, хоць і створана для іншага. Яна аказваецца слабейшай за асяроддзе. Асяроддзе, якое гвалтуе і падпарадкоўвае гэтую светлую душу сабе. Якое не ўспрымае больш, чым яна можа даць — і ад таго губляе.

Дзяўчына — Беларусь — пераконвае тутэйшага, але грэх і гвалт бяруць верх.

Хлопцы ўзялі ад яе менш, чым яна магла даць. Дзіма зразумеў гэта, але запозна.

Гэта крута, што маладафронтаўка — метафара Беларусі. Але зганьбіць мы не дамо ні першае, ні другое.

* * *

Ад Рэдактара. Ці можна папрасіць аўтара, сп. Шукеловіча, адгукнуцца і адказаць крытыкам? Чаму ён напісаў такое рэзкае, шакуючае апавяданне, у духу Мо Яня? Ці не шкадуе ён пра рашэнне апублікаваць гэты твор? Што змянілася ў ім пасля прачытання каментаў да апавядання?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0