11 кастрычніка ў Маскве прайшоў 7-ы міжнародны турнір па кікбоксінгу W5 FIGHTER. У адным з баёў удзел узяла наша суайчынніца Кацярына Вандар’ева (вагавая катэгорыя да 53 кг). За свой выгляд спартоўка атрымала мянушку «Барбі». Сапраўды, нешта супольнае ёсць.

Свой імідж беларуска падтрымала, калі выйшла на рынг у ружовых шортах і на доўгіх абцасах. Суперніцай Кацярыны была славачка Міхаэла Банчакава. Для перамогі беларусцы спатрэбілася тры раўнды.
Вандар’еву выйгравала не толькі чэмпіянаты Беларусі па кікбоксінгу, але і кантынентальныя першынствы. У гэты від спорта дзяўчынка прыйшла пяць гадоў таму яшчэ будучы школьніцай. Проста хацела падцягнуць адзінаборствы, каб мець перавагу для паступлення ў Акадэмію МУС.
У 2009 беларуска стала чэмпіёнкай свету, прычым з першай спробы.
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?