Ці добра жывецца дэпутатам у Беларусі?
Як расказаў тэлеканалу СТВ дэпутат ад Кобрына Аляксандр Зазуля, ён імкнецца не перавышаць ні хуткасць, ні паўнамоцтвы. У акрузе ён катаецца на сваім аўтамабілі. Раз пяць у месяц карыстаецца службовым. Па машыне ёсць у кожнай парламенцкай камісіі -- выходзіць адна чалавек на васьмярых.

«Ды не патрэбная мігалка дэпутату, калі трэба да спеху, то можна міргнуць недзе і прыпыніцца спытаць, і прапусцяць», - упэўнены ён.

Паводле яго слоў, як такой недатыкальнасці ў парламентарыяў няма, няма і льгот, працоўны дзень не нармаваны, зарплата вышэй за сярэднюю.

«Да сыходу ў адпачынак у мяне зарплата была да 10 мільёнаў. Я лічу, што я сваю зарплату зарабляю і адпрацоўваю», -- заўважыў ён.

Дэпутат лічыць: каб заробкам быў задаволены кожны ў краіне, трэба пачынаць «знізу».

«Мы павінны рухацца да таго, каб рэгіёны разумелі, што яны павінны жыць на самаакупнасці.
Добраўпарадкаванне павінна маштабна рабіцца не за кошт мерапрыемстваў, якія праводзяцца ў вобласці, раён павінен зарабляць сам. Адсюль трэба працаваць і з бізнэсам», - падкрэсліў Зазуля.
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?