У панядзелак прэм'ер-міністр Вялікай Брытаніі Дэвід Кэмеран падпіша з шатляндзкім прэм'ер-міністрам Алексам Салмандам пагадненне, якое дазваляе правесці ў Шатландыі рэферэндум аб незалежнасці і аддзяленні ад Злучанага Каралеўства.

Магчыма, галасаванне адбудзецца пры канцы 2014 года. Салманд – лідэр левацэнтрысцкай Шатландскай нацыянальнай партыі, якая выступае за аддзяленне, – змагаўся за права правесці такі рэферэндум цягам апошніх двух гадоў.

Ад 1999 года ў Шатландыі існуе ўласны парламент, але пакуль яго паўнамоцтвы абмежаваныя. Апытанні паказваюць, што за абвяшчэнне незалежнасці выступае меншасць шатландскіх выбарцаў, аднак колькасць іх паступова расце.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?