Гэта касмічны касцюм аўстрыйца.
У стратасферу Баўмгартнэр узняўся на шары, вышйэшым за Статую Свабоды.
Перад скачком 41-гадовы Баўмгартнэр прайшоў дасканалы медагляд.
Скок Баўмгартнэра: інфаграфіка "Газеты выборчай".
Так гэта прыкладны выглядала.
Сіла чалавека і дакладнасць навуковага разліку.
У часе скоку аўстрыец пабіў тры рэкорды: вышыні скоку, вышыні палёту на паветраным шары і хуткасці свабоднага падзення.
Было два страшныя моманты: калі пачаліся збоі ў працы абагрэву твару (на гэткай вышыні тэмпература і ціск такія, што вадкасці цела закіпелі б, калі б не касмічны камбінезон). І другі, прадказальны, калі скакуна закруціла ў стратасферы. Аднак там настолькі разрэджана, што Феліксу Баўмгартнеру ўдалося выраўняцца ў свабодным палёце.
«Бясстрашны Фелікс» скокнуў з вышыні 39 км (больш чым у тры разы вышэй, чым набіраюць пасажырскія самалёты), фактычна з вакууму. На такую вышыню ён узляцеў у капсуле, падвешанай да напампаванага геліем шара. Падчас падзення ён дасягнуў хуткасці гуку — 1137 км за гадзіну. У шчыльных слаях атмасферы Фелікс адкрыў парашут і паспяхова прызямліўся.
У часе скоку аўстрыец пабіў тры рэкорды: вышыні скоку, вышыні палёту на паветраным шары і хуткасці свабоднага падзення. Гэта чарговы трыумф чалавека: ягонай сілы волі, навуковага разліку і прагнасці ў пазнанні.