Патрыярх Кірыл чарговы раз уразіў беларусаў: прыляцеўшы ў Мінск са спазненнем, ён не адслужыў тут нават богаслужбы, нават не заехаў у храм, на 400-годдзе абраза якога ён нібыта ляцеў, а абмежаваўся сустрэчай з Аляксандрам Лукашэнкам.
Крытычны тон з нагоды гэтага дазволіў сабе нават афіцыйны тэлеканал АНТ: «У Пакроўскім храме прыбралі па пратаколе патрыяршага візіту кветкамі, чакалася набажэнства, асабліва ўрачыстае. Але пад звон паведамілі: вось-вось да нас прыедзе… ўладыка Філарэт. Сустракаць Патрыяршага Экзарха выйшлі 16 архірэяў. Дабраславіўшы кожнага, Філарэт бадзёра (наколькі дазваляюць гады) прайшоў у храм. Надзеўшы святочныя шаты, Уладыка звярнуўся да паствы. Адкінуўшя тым самым здагадкі й чуткі».
МБ
Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?
Пішыце рэдактару «Нашай Нівы» ў ТГ