Намеснік прэм’ер-міністра Беларусі Анатоль Калінін прапануе з 2015 года ў Мінску практычна не будаваць камерцыйнае жыллё — толькі арэнднае і па дзяржзамове. Пра гэта ён сказаў у пятніцу падчас прамой лініі ў газеце «Рэспублiка».
«Я б прапанаваў, з 2015 года ў Мінску практычна не будаваць камерцыйнае жыллё — толькі арэнднае і па дзяржзамове. У
Гэта еўрапейская практыка: працоўныя рэсурсы прывязваюцца да месца працы і шукаюць там жыллё. А ў нас наадварот: жыллё вызначае прывязку працоўных рэсурсаў да тэрыторыі»,— адзначыў
Анатоль Калінін лічыць, што арэнднае жыллё павінна быць не толькі ў сталіцы і абласных цэнтрах, але і ў тых гарадах, дзе ёсць сур’ёзныя прамысловыя комплексы — Жодзіна, Жлобін, Астравец.
«Мы ж не пабудуем там столькі камерцыйнага жылля, а арэнднае — можам. У арэндным жыллё не месяц і не два жывуць, а доўгія гады, а то і ўсё жыццё. Мы зробім прывабным кошт пражывання там. Ён ужо цяпер у сярэднім у два разы ніжэй рынкавага», — паведаміў ён.Да таго ж, па словах намесніка
Арэнднае жыллё будзе яшчэ больш ставіць чалавека ў залежнасць ад дзяржавы.Цяпер чалавек мае шанец хоць з часам здабыцца на ўласную кватэру. З арэндным жыллём працаўнікі дзяржсектара, асабліва бюджэтнікі стануць прывязаны да дзяржавы намертва. У той жа час няцяжка ўявіць, што будзе рабіцца ў дамах, якія людзі будуць успрымаць як часовае жытло.
Калі прапанова аб абмежаванні будаўніцтва камерцыйнага жылля, будзе рэалізавана, гэта пазначыць радыкальны паварот у адносінах чалавека і дзяржавы.