Пра гэта паведаміў журналістам кіраўнік МЗС Швецыі Карл Більт 15 кастрычніка ў Люксембургу перад пачаткам пасяджэння Рады міністраў замежных спраў краін ЕС.

«Я не ведаю, не магу назваць канкрэтнай даты, але мы гатовыя і цяпер. Аднак цяпер ідзе працэс перамоваў.
Сёння мы збіраемся прыняць абмежавальныя і іншыя меры ў дачыненні да Беларусі, бо ў гэтай краіне да гэтага часу ёсць палітвязні. Таму тэрмін дзеяння захадаў будзе працягнуты. Мы спадзяемся, што Беларусь будзе паважаць прынцыпы дыпламатычнага супрацоўніцтва і кантактаў, якія існуюць паміж усімі краінамі «, — сказаў Більт.

Як раней паведамлялася, Рада ЕС плануе працянуць дзеянне абмежавальных мер у дачыненні да Беларусі да 31 кастрычніка 2013 года.

Пасольства Швецыі ў Мінску цалкам спыніла працу 30 жніўня. Шведскія дыпламаты пакінулі Беларусь, як таго патрабавалі беларускія ўлады.
Аналагічныя дзеянні былі зроблены і беларускім бокам.

Беларуска-шведскі канфлікт разгарэўся пасля таго, як 1 жніўня ўлады Беларусі апавясцілі Швецыю аб непрацягненні акрэдытацыі амбасадару Стэфану Эрыксану. Дыпламата абвінавацілі ў дэструктыўнай дзейнасці.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?