Амерыканскія навукоўцы Элвін Рот і Лойд Шэплі сталі лаўрэатамі Нобелеўскай прэміі па эканоміцы з фармулёўкай «за тэорыю ўстойлівага размеркавання і практыку мадэлявання рынку».Абодва спецыялісты актыўна займаліся распрацоўкай тэорыі гульняў.
Нобелеўская прэмія па эканоміцы — адзіная, якая была заснавана не самім Альфрэдам Нобелем, а Шведскім дзяржаўным банкам праз 72 гады пасля смерці прамыслоўца.