«Сённяшнія рашэнні Рады ЕС фактычна замарожваюць адносіны паміж Беларуссю і Еўрапейскім саюзам на ўзроўні, які аб’ектыўна не можа задавальняць ніводны з бакоў», — гаворыцца ў каментары прэс-сакратара МЗС Беларусі Андрэя Савіных.

15 кастрычніка Рада міністраў замежных спраў ЕС падоўжыла дзеянне санкцый у дачыненні да Беларусі да 31 кастрычніка 2013 года.

«Беларускі бок не будзе паддавацца ціску, — заявіў Савіных. — Мы лічым, што такая палітыка ЕС не сумяшчальная з добрасуседскімі ўзаемаадносінамі.

Пераадоленне існуючых рознагалоссяў магчыма толькі на аснове руху бакоў насустрач адзін аднаму».

Беларусь заклікае ЕС адмовіцца ад «санкцыйнага мыслення і ў сваю чаргу зрабіць захады па аднаўленні атмасферы ўзаемнага даверу».

«Беларускі бок заяўляе пра сваю прынцыповую зацікаўленасць у канструктыўным і паважлівым дыялогу з ЕС і ці гатова да сумеснай працы ў гэтым напрамку», — падкрэсліў Савіных.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?