На 0,6% выраслі спажывецкія цэны з 1 па 9 кастрычніка, паведаміў Нацыянальны статыстычны камітэт.

Найбольшы прырост цэн з пачатку месяца адзначаны на тытунёвыя вырабы (3,4%), ялавічыну (акрамя бескасцёвага мяса) (2,3%), алей, піва (2,1%), курыныя яйкі (1,9%), масла, пшанічную муку, хлеб і хлебабулачныя вырабы (1,5%), цвёрды сыр (1,3%), плаўлены сыр, згушчанае малако з цукрам, сухія малочныя сумесі для дзіцячага і дыетычнага харчавання, шакалад (0,9–1,1%), бензін (5,2%), мэблю (0,8%), трыкатажныя вырабы (0,5%), праезд гарадскім транспартам (9,4%), бытавыя паслугі (1,4%).

Сезоннае зніжэнне цэн адзначана на плодаагароднінную прадукцыю: цэны на бульбу знізіліся на 11,4%, моркву — на 10,2%, белакачанную капусту — на 8,5%, буракі- на 8%, рэпчатую цыбулю — на 7,2%, яблыкі — на 9,2%.

Цэны на свежыя агуркі выраслі на 29,9%, памідоры — на 17,1%, бананы — на 6,3%, цытрусавыя — на 3,3%.

Па выніках 2012 года ўрад разлічвае ўтрымаць інфляцыю ў межах 19–22%. У 2011 годзе спажывецкія цэны павялічыліся на 108,7%.

За студзень-верасень цэны выраслі на 16,1%, з улікам дзевяці дзён кастрычніка — на 16,8%.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?