Супрацоўнікам сталічнай транспартнай міліцыі давялося двойчы на працягу чатырох дзён ачапляць памяшканне аўтаматычных камер захоўвання чыгуначнага вакзала ў Мінску. Нагадаем, вечарам 11 кастрычніка пра тое, што там знаходзіцца сумка з выбухоўкай паведаміў п’яны мінчанін. Эвакуіраваць прыйшлося 25 чалавек.

15 кастрычніка пасажыры вакзала ніякіх нязручнасцей не адчулі — эвакуацыя не праводзілася, а рух цягнікоў не спыняўся. Матывам хуліганскай выхадкі стала алкагольнае ап’яненне аднаго з гасцей горада.

Так, у 12.50 у камеру захоўвання, размешчаную ў падземным узроўні чыгуначнага вакзала, прыйшоў 36-гадовы бабруйчанін, які знаходзіўся ў стане моцнага алкагольнага ап’янення. Ён пачаў абурацца тым, што працуюць не ўсе касавыя акенцы для аплаты паслуг.
Прыёмаздатчык патлумачыў яму, што ёсць працуючая свабодная каса. Аднак ён, замест таго каб здаць сваю сумку на захоўванне, кінуў яе на падлогу і заявіў, што там бомба. А пасля гэтага ўцёк.

На вакзал была неадкладна выклікана група размініравання. Ніякай бомбы ў сумцы жыхара Бабруйска не знайшлі. Затое па гарачых слядах знайшлі яго самаго — «мінёр» быў затрыманы супрацоўнікамі транспартнай міліцыі проста ў будынку вакзала і змешчаны ў ізалятар часовага ўтрымання.

Цяпер у дачыненні да затрыманага вырашаецца пытанне аб распачынанні справы па ч. 1 арт. 340 КК (загадзя непраўдзівае паведамленне пра небяспеку). Яму пагражае да 5 гадоў пазбаўлення волі.

Бабруйчанін за 8 месяцаў гэтага года 9 разоў прыцягваўся да адміністрацыйнай адказнасці па арт. 17.3 КоАП за знаходжанне ў грамадскіх месцах у нецвярозым стане.
Як прызнаўся міліцыянерам сам затрыманы, на чыгуначным вакзале ён аказаўся транзітам — ехаў з Бабруйска ў Фаніпаль уладкоўвацца на працу. Свае дзеянні мужчына расцэньвае як дробнае хуліганства, учыненае пад дзеяннем алкаголю.
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?