«У мяне заўжды выклікаюць здзіўленьне публічныя
Сапраўды, часта аўтары, якія маюць рахункі да «НН», гавораць: а вось тая «Наша Ніва»… А вось Купала…
Тая «Наша Ніва» займала вельмі асцярожныя пазіцыі: яна ніколі не крытыкавала цара. Парадкі — так, але не цара. Яна стаяла на пазіцыях палітычнага рэалізму (за гэта бальшавікі пасля залічвалі «НН» у дробнабуржуазныя). У гэтым сэнсе цяперашняя «НН» мае больш свабоды.
Затое тая «Наша Ніва» шмат публікавала ўсякіх цікавостак: нарадзілася цяля з дзвюма галовамі… Гэта не была газета толькі палітыкі й літаратуры, бо не толькі з гэтага жыццё складаецца. Але гэта была газета з вельмі пазітывісцкім, асветніцкім стрыжнем.
«Наша Ніва» мела суперзадачу: рэгулярна выходзіць. Дзякуючы гэтаму яна сфармавала аўдыторыю, якая стала асновай нацыянальнага руху і БНР. І дзеля гэтай задачы тая «НН» выкручвалася, як магла.
Наш час іншы. Напрыклад, цяпер мы маем магчымасць публікаваць рэкламу
Смешную падборку рэклам з «НН» пачатку ХХ стагоддзя падабраў дасціпны і праніклівы блогер Suziralnik. Нібы ў адказ клікушаскаму ўспрыманню нашай гісторыі і сучаснасці. Усміхніцеся ж разам з Сузіральнікам і Вы.