У бліжэйшыя суткі надвор’е ў Беларусі будзе воблачнае. Ноччу месцамі, днём на значнай частцы тэрыторыі чакаюцца моцныя дажджы, у асобных раёнах магчымы навальніцы.

У начны і ранішні час месцамі туман. Вецер будзе паўднёва-ўсходні з пераходам на паўночна-заходні 4–9 метраў за секунду, днём яго парывы ​​дасягнуць 14 метраў за секунду.

Уначы тэмпература паветра складзе плюс 8–13 градусаў, днём паветра прагрэецца да 11–17 градусаў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?