Кандыдат у прэм’ер-міністры Грузіі Бідзіна Іванішвілі назваў вядомага ў мінулым футбаліста 34-гадовага Каху (Кахабера) Каладзэ кандыдатам на пасаду міністра энергетыкі ў новым кабінеце.

Паводле Іванішвілі, Каладзэ першапачаткова быў прадстаўлены на пасаду міністра рэгіянальнага развіцця і інфраструктуры, але цяпер ён атрымае партфель міністра энергетыкі.

«Зразумела, што застаюцца пытанні. Як у першым міністэрстве ў яго не было вопыту ў інфраструктуры, гэтак жа ў энергетыцы ў яго няма досведу. Але, калі мы ўлічым тое, як ён здольны хутка расці і які ён таленавіты [….] я спадзяюся, што праз месяц вы можаце задаць яму любое пытанне, якое датычыцца энергетыкі і ён вам дасць вычарпальны адказ і добра разбярэцца, што трэба гэтай галіне», — заявіў Іванішвілі.

Кандыдатам на пасаду міністра рэгіянальнага развіцця і інфраструктуры ў сваю чаргу стане Давід Нарманія.

Каха Каладзэ гуляў за кіеўскае «Дынама» ў 1998—2000 гг., у 2001—2010 гг. за «Мілан», у складзе якога двойчы выйграў Лігу чэмпіёнаў.

Цікава, што ў «Мілан» Каладзэ перайшоў у адзін год разам з беларускім футбалістам Віталём Кутузавым, але беларус у камандзе надоўга не затрымаўся.

А ў кіеўскім «Дынама» Каладзэ гуляў з беларусамі Валянцінам Бялькевічам і Аляксандрам Хацкевічам.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?