Будынак Цэнтра ізаляцыі правапарушальнікаў (ЦІП) ГУУС Мінгарвыканкама, які размяшчаецца ў сталіцы на адрасе: 1-ы завулак Акрэсціна, 36, закрыты на рамонт.

Як паведамілі ў ГУУС, Мінгарвыканкама, рамонт — планавы, праведзены вялікі аб’ём падрыхтоўчай працы, складзена праектна-каштарысная дакументацыя, рамонтныя работы ўжо пачаліся. Яны павінны быць выкананы на працягу прыкладна двух гадоў.

У той жа час ЦІП працягвае функцыянаваць у памяшканні ізалятара часовага ўтрымання (ІЧУ) ГУУС Мінгарвыканкама ў суседнім будынку па адрасе: 1-ы завулак Акрэсціна, 36а.
Дзейнічае і ІЧУ.
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?